Цэнтр гарадскіх ініцыятыў шукае актыўных жыхароў Магілёва і іншых гарадоў Беларусі, якія хочуць займацца гарадскім актывізмам, рэалізоўваць карысныя праекты і мерапрыемствы ў сферы урбаністыкі, культуры і экалогіі.
Калі: 7 – 11 жніўня 2019 года.
Дзе: Магілёўшчына.
У праграме:
- майстар-класы і варкшопы;
- карысныя лекцыі;
- разбор ужо рэалізаваных праектаў;
- праца ў групах;
- новыя знаёмствы і абмен вопытам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 да 35 гадоў;
- актыўныя жыхары Магілёва і іншых гарадоў Беларусі.
Фінансавыя ўмовы
Пражыванне, харчаванне і праезд забяспечваюцца арганізатарамі. Арганізацыйны ўзнос – 30 беларускіх рублёў (студэнты вызваляюцца ад выплаты ўзносу).
Дэдлайн падачы заяўкі – 20 ліпеня 2019.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.