Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у міжнароднай школе пра Ўсходняе парнёрства.
Калі: 27-31 жніўня 2018.
Дзе: Беларусь.
Школа прызначана для стварэння нэтворка маладых спецыялістаў, якія працуюць у сферы палітыкі Ўсходняга партнёрства. Мэта – паглыбіць веды пра Ўсходняе партнёрства сярод экспертаў, а таксама падрыхтаваць прапановы па яго паляпшэнню.
Удзельнікі прымуць удзел у праграме лекцый, дыскусій з вядучымі экспертамі і практыкамі з краін ЕС і Ўсходняга партнёрства, а таксама выканаюць практычныя заданні. Удзельнікі будуць працаваць над пошукам абласцей, якія прадстаўляюць агульны інтарэс, а затым падрыхтуюць сумесны план дзеянняў. Пад кіраўніцтвам прафесійных даследчыкаў удзельнікі будуць мець магчымасць ажыццявіць іх аналітычны праект, прысвечаны розным аспектах Усходняга партнёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- маладыя даследчыкі і эксперты;
- паходжанне з краін Еўразвязу альбо Ўсходняга партнёрства;
- праца ў сферы міжнародных зносін, права, НГА, сацыяльных навук;
- пажаданы ўзрост – ад 25 да 35 гадоў;
- добрае валодвнне ангельскай мовай, веданне расейскай мовы пажадана.
Арганізатары: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Факультэт міжнародных зносін БГУ, Konrad Adenauer Foundation, Friedrich Ebert Foundation.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 ліпеня 2018.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць усе неабходныя выдаткі (пражыванне, праезд, віза).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.