Беларуская арганізацыя працоўных жанчын (БАПЖ) запрашае валанцёрак, якія жадаюць далучыцца да кампаніі “Усе працы для ўсіх жанчын Беларусі”. Кампанія накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы спіса забароненых прафесій для жанчын і адвакацыі па адмене спіса.
Каго шукаюць:
- неабыякавых да тэмы гендэрнай роўнасці і недапушчэння дыскрымінацыі
- тых, хто гатовыя хутка выконваць працоўныя задачы
- у каго ёсць навыкі відэа/аўдыё мантажа або жаданне гэтаму навучыцца.
Што трэба будзе рабіць:
- дапамагаць у расшыфроўцы аўдыё файлаў (1-2 гадзіны) – інтэрв’ю, круглыя сталы па гендэрнай тэматыцы
- дапамога ў каардынацыі мерапрыемстваў
- камунікаванне з гераінямі
Заяўкі прымаюцца да 30 сакавіка на адрас boww.belarus@gmail.com.
Змест заяўкі:
- расповед пра сябе: адукацыя, род заняткаў, матывацыя да валанцёрства
- спасылкі на сацыяльныя сеткі
- тэма ліста: “валанцёрка”
Больш пра кампанію па адмене спіса забароненых прафесій можна даведацца на сайце www.boww.by