Erasmus+ Youth. Інфармацыйны цэнтр у Беларусі запрашае на бясплатныя кансультацыі адносна праектаў праграмы “Эразмус+ Моладзь”.
Кансультацыі будуць карысныя для тых, хто:
- плануе стаць валанцёрам ці валанцёркай альбо паўдзельнічаць у іншых праектах ў межах праграмы “Эразмус+ Моладзь”;
- з’яўляецца прадстаўніком ці прадстаўніцай моладзевай арганізацыі, якая ўжо працуе з праграмай “Эразмус+ Моладзь” ці плануе працаваць;
- зацікаўлены ў тым, каб паўдзельнічаць у праектах праграмы “Эразмус+ Моладзь” у Беларусі (напрыклад, як ментар ці ментарка);
- мае іншыя пытанні адносна праграмы “Эразмус+ Моладзь”.
Кансультацыі даступны па тэлефоне +37529 3958502 з аўторка па чацвер з 11:00 да 17:00 ці па е-адрасе info.belarus@salto-youth.net (калі ласка, адзначайце тэму ліста, ваша прозвішча і імя).