8 кастрычніка – за паўтара месяца да парламенцкіх выбараў – Прэс–клуб запрашае на лекцыю прафесара Дэвіда Шульца “Як медыя ўплываюць на выбары у ЗША”.
Дзе: Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Калі: 08.10.2019 – 18:00
Пра што раскажуць:
- пра механізм выбараў у ЗША;
- пра спецыфіку асвятлення выбараў у СМІ;
- пра ўплыў СМІ на ход выбарчай кампаніі ў Злучаных Штатах.
Д. Шульц выкладае паліталогію ў Hamline University, Мінесота. Сем гадоў працаваў галоўным рэдактарам Journal of Public Affairs Education (акадэмічны часопіс па адукацыі ў галіне дзяржаўнага кіравання). Выступае экспертам у New York Times, Wall Street Journal, Los Angeles Times, Time, Newsweek, Radio Free Europe і іншых медыя.
Як падацца:
Запоўніць рэгістрацыйную анкету па спасылцы да 7 кастрычніка.
Больш інфармацыі – тут.