Паспяховыя беларусы запускаюць сваю ўласную праграму #войтивайти па падтрымцы тых, хто марыць пра прафесію ў IT.
Фінансавыя ўмовы
#войтивайти пакрывае выдаткі на ўсе кнігі і курсы, з дапамогай якіх стыпендыяты змогуць атрымаць навыкі, патрэбныя ў IT: праграмаванне, дызайн, кіраванне праектамі і інш. Памер стыпендыі – да $1000.
На дадзены момант ёсць 18 стыпендый.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- Жаданне аддаваць ўсю свою моц на здабычу ведаў (learning = hard work!);
- Як толькі станеце паспяховымі – неабходна будзе такім жа чынам падтрымаць іншых у гэтым напрамку.
Як падацца
Трэба запісаць відэа і расказаць ў ім пра сябе, а таксама абгрунтаваць другі і трэці пункты з патрабаванняў (як вы будзеце вучыцца і як потым падтрымаеце іншых). Відэа – абавязкова на ангельскай мове – павінна быць змешчана ў сацыяльных сетках (Instagram, Facebook ці іншых). Чым больш будзе рэакцый на відэа, тым больш будзе шанец атрымаць стыпендыю.
Таксама неабходна запоўніць заяўку.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.