Моладзевая праваабарончая група запрашае на уводную сустрэчу па канцэпцыі “Глыбінны антыфашызм”.
Дзе: Баранавічы. Калі: 3 верасня (субота), 15:00.
Удзельнікі высветляць:
- што такое сучасны фашызм?
- як яму супрацьстаяць?
- чаму фашызм варта адрозніваць ад расізму?
- і як жыць з разуменнем “ўнутры мяне – фашыст”?
Што дасць гэты семінар?
Арганізатары не адказваюць на гэтае пытанне, але пакідаць дзве думкі на разважанне: “Фашызм будзе жыць заўсёды” і “Толькі ты вырашаеш, ці будзе твой “маленькі фашыст” кіраваць табой”.
Неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Дэдлайн – 1 верасня.