28 кастрычніка а 18.30 Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю дызайнера, паэта, перакладчыка Міхала Анемпадыстава “Уяўляючы Беларусь”.
У пошуках адказу на пытанне “Што такое беларуская культура” лектар прапануе зрабіць наступныя акцэнты:
- нацыя як «уяўленая» супольнасць на прыкладзе беларускага нацыяўтварэння;
- уніфікаванае ўяўленне і актуалізацыя;
- уяўленні айцоў-заснавальнікаў;
- уяўленні беларускіх адраджэнцаў к. 19 – пач. 20 стагоддзяў;
- тутэйшасць і прасторавыя прэферэнцыі;
- Інбелкульт. Барацьба з нацыяналізмам. Савецкі і Заходнебеларускі дыскурсы;
- Беларусь пад нямецкай акупацыяй;
- пасляваенны супраціў і рэпрэсіі, адліга і стагнацыя;
- Адраджэнне 80-90х;
- незалежная Беларусь. Выбар і барацьба культурных мадэляў;
- культура Беларусі і беларуская культура. Межы і дамінанты;
Усіх ахвотных наведаць лекцыю просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе даслана зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.