Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае падлеткаў і моладзь ва ўзросце 16-24 год на стажыроўку ў розных галінах працы. Упершыню стажыроўкі даступныя для ўсіх – незалежна ад месца пражывання і стану здароўя.
Працягласць стажыроўкі: кастрычнік 2016 – красавік 2017 года. Прадугледжаны прафесіянальны этап стажыроўкі і самастойная праца па выбраным накірунку.
Удзельнікі і ўдзельніцы могуць абраць адзін з наступных напрамкаў стажыроўкі:
- міжнародны сакратар – магчымасць здабыць вопыт у менеджменце міжнародных праектаў. Патрабаванне: добрае валоданне адной ці некалькімі замежнымі мовамі;
- PR-менеджэр – магчымасць выдаваць лічбавы часопіс і асвятляць мерапрыемствы. Патрабаванне: здольнасць усталёўваць кантакты з людзьмі і пісаць тэксты;
- офіс-менеджэр – магчымасць навучыцца будаваць эфектыўную камунікацыю і лагістыку ўнутры арганізацыі. Патрабаванне: пунктуальнасць і уседлівасць;
- трэнер адукацыйных праграм – магчымасць праводзіць адукацыйныя праграмы індывідуальна і ў камандзе. Патрабаванне: выдатныя прамоўніцкія здольнасці, уменне сістэматызаваць інфармацыю;
- настаўнік дыстанцыйнага навучання – магчымасць ствараць анлайн-курсы і суправаджаць навучанне. Патрабаванне: навыкі працы з тэкстам, ілюстрацыямі, відэа;
- спецыяліст па інфармацыі і камунікацыі Рэсурснага цэнтра EDU-HUB – магчымасць развіваць працу цэнтра ва Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Патрабаванне: уменне пісаць і сістэматызаваць інфармацыю, усталёўваць кантакты з дюдзьмі;
- менеджэр і карэспандэнт відэаканала All Teens Can – магчымасць прыцягваць новых партнёраў і здымаць ролікі. Патрабаванне: уменне працаваць у камандзе, а таксама працаваць з відэаролікамі.
Пасля стажыроўкі некаторыя з удзельнікаў змогуць працягнуць супрацоўніцтва з Беларускай асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА і атрымаць працу.
Дэдлайн – 10 кастрычніка 2016 года.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да Вольгі Белановіч па тэл.: (029) 776 70 06 ці праз е-мэйл: olga.belanovich@gmail.com.
Падрабязнасці па алгарытму рэгістрацыі можна знайсці тут.