Лятучы Універсітэт шукае аналітыкаў – для працы ў міжнародным праекце, які накіраваны на аналіз палітычных умоў і прававога рэгулявання ў галіне тэхналогій размеркаванага рэестра і крыптавалютаў ў розных краінах свету.
Што прапануюць:
- цікавую задачу ў перадавой вобласці сусветных трансфармацый;
- жывы і разнастайны калектыў удзельнікаў;
- гнуткі працоўны графік;
- здзельную аплату працы;
- перспектывы доўгатэрміновага найму і добрую зарплату пры развіцці праекта.
Хто патрэбны:
- юрысты, палітолагі, сацыёлагі, людзі з падрыхтоўкай у галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
- людзі з развітымі аналітычнымі здольнасцямі;
- людзі, якія ўмеюць пісаць аналітычныя тэксты, або жадаючыя паспрабаваць сябе ў гэтай вобласці;
- веданне замежных моў: англійская на ўзроўні чытання і разумення тэкстаў неабходны, усе іншыя мовы – кітайская, французская, гішпанская, японская і г.д. – будуць выдатным дадаткам.
СV трэба дасылаць на a.yahorau@gmail.com. Колькасць вакансій абмежавана!