Вакансія ад Arche: часопіс шукае рэдактара сайта

У сувязі з запускам новага інтэрнэт-праекту грамадзка-палітычнага кірунку часопіс “ARCHE” шукае на сталую працу рэдактара сайта.

Умовы:

Тып занятасці: поўная занятасць. Працаўладкаванне паводле працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканні (раён ст. метро “Трактарны завод”). Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста. Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Чаго чакаюць:

  • досвед журналісцкай працы;
  • крэатыўнасць;
  • высокая працаздольнасць;
  • абавязковае валоданне пісьмовай і вуснай беларускай мовай.

Як падацца:

Рэзюмэ высылаць да 30 жніўня на адрас: dastauka@arche.by

Пры апісанні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.

Крыніца – тут.