Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” адкрывае вакансію Менеджар_кі міжнародных паректаў / Міжнародн_ай сакратар_кі.
Чым трэба будзе займацца:
Рэалізацыя міжнародных праектаў і прадстаўленне справаздач; арганізацыя і каардынацыя замежных паездак, камунікацыя з замежнымі партнёрамі, праца з сяброўскімі арганізацыямі, супрацоўніцтва з еўрапейскімі і міжнароднымі арганізацыямі і прадстаўніцтва савета “РАДА” на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Патрабаванні да кандыдата_к:
- Навыкі і досвед кіравання праектамі;
- Навыкі фінансавага кіравання;
- Выдатныя арганізацыйныя навыкі;
- Выдатныя камунікацыйныя навыкі;
- АБАВЯЗКОВА выдатнае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай (праца вядзецца на ангельскай мове), веданне іншых замежных моў вітаецца;
- Добрае валоданне рускай і/або беларускай мовай;
- Досвед працы ў мижнародных праектах вітаецца;
- Высокая самаарганізацыя;
- Здольнасць працаваць самастойна і ў калектыве;
- Высокі ўзровень валодання камп’ютарам;
- Магчымасць ажыццяўляць дзелавыя паездкі (па Беларусі і за яе межамі).
Пачатак працы: кастрычнік 2018 года.
CV на ангельскай мове трэба даслаць лістом на gensec@rada.fm з тэмай “International Secretary”.
Дэдлайн – 3 верасня.
Падрабязней пра вакансію можна даведацца тут.