Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Ўзаемапаразуменне” запрашае ў каманду асістэнта каардынатара праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” у Беларусі.
Тэрмін дамовы: з 1 верасня 2017 года па 30 красавіка 2018 года (з магчымасцю заключэння як тэрміновага працоўнага, так і грамадзянска-прававога дагавора).
Занятасць: 0,5 стаўкі з магчымасцю далейшага павышэння да поўнай стаўкі.
Месца працы: Мінск.
Асноўныя патрабаванні:
- здольнасць працы у камандзе;
- вольнае валоданне нямецкай і / альбо ангельскай мовай;
- уменне камунікаваць на розных узроўнях;
- веданне асаблівасцей зносін і працы са сталымі людзьмі;
- гатоўнасць да дадатковай адукацыі.
Дадатковыя пажаданні:
- наяўнасць вышэйшай адукацыі;
- досвед праектнай працы ў гуманітарнай сферы;
- досвед працы ў няўрадавых некамерцыйных арганізацыях;
- уменне працаваць з дакумэнтацыяй;
- навыкі і досвед арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 9 ліпеня 2017 года даслаць рэзюмэ на office@moov.by.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы.