Сакратарыят Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа чакае чалавека, які будзе кіраваць сайтам.
Умовы: Поўная занятасць, гнуткі графік, магчымасць выдаленай працы (удзел у штотыднёвых рабочых сустрэчах і мазгавых штурмах).
Асноўныя абавязкі:
- рэдагаванне і напісанне навін і артыкулаў;
- актуалізацыя наяўнай інфармацыі раздзелаў сайта;
- SEO-аптымізацыя (апцыянальна);
- падрыхтоўка рэкамендацый для мадэрнізацыі сайта;
- аналітыка наведвальнасці і актыўнасці;
- распрацоўка кантэнт-плана для SMM;
- вядзенне старонак у VK, Facebook, «Аднакласніках», Тwitter і Instagram;
- стварэнне відэа-кантэнту, падрыхтоўка простых відэаролікаў, вядзенне ютуб-канала;
- камунікацыя з арганізацыямі БТЧК па ўсёй Беларусі;
- рассылка прэс-рэлізаў, акрэдытацыя журналістаў.
Асноўныя патрабаванні:
- вопыт працы ад 1 года ў SMM і адміністраванні сайтаў;
- выдатнае веданне WordPress;
- вопыт працы ў графічных рэдактарах (пераважна);
- навыкі капірайтынгу;
- веданне англійскай і іншай мовы вітаецца.
Рэзюмэ дасылаць на info@redcross.by