БНМС “РАДА” адкрывае конкурс на вакансію камунікацыйнага сакратара ці сакратаркі, іншымі словамі спецыяліст_кі па сувязях з грамадскасцю.
Шукаюць:
- Чалавека, які лёгка і галоўнае хутка піша цудоўныя і змястоўныя тэксты, пасты, артыкулы.
- Чалавека, які настолькі любіць мову і педантычнасць, што можа ўбачыць самую незаўважную памылку ў тэксце.
- Чалавека, які захапляецца і ведае што, калі і як посціць у facebook, vk, instagram і іншыя модныя каналы інтарнэту.
- Чалавека, які можа працаваць звыш нормы і пры гэтым захоўваць спакой і добры настрой))
- Чалавека, які хварэе моладзевымі праектамі і якому не ўсё роўна!
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- Досвед працы ў сферы сувязяў з грамадскасцю не менш за 2 гады.
- Разуменне і веданне некамерцыйнага сектара з фокусам на моладзевыя арганізацыі/ініцыятывы.
- Валоданне беларускай мовай.
- Не менш за сярэдні ўзровень валодання англійскай мовай.
- Упэненае валоданне асноўнымі кампутарнымі праграмамі (word, google-датасаванні, exel, графічнымі прыладамі і інш.).
- Крэатыўнасць, open mind і пазітыў!
- Магчымасць пачаць працу са студзеня 2018 года.
Абавязкі:
- Штотыднёвая рассылка для сяброўскіх арганізацый РАДА.
- Камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі і партнёрамі.
- Пасты, артыкулы на сайт, у тым ліку ў ангельская версіі, сувязь са СМІ.
- Асвятленне мерапрыемстваў РАДА (прэс-рэлізы і артыкулы пасля заканчэння).
- Вядзенне пратаколаў з усіх працоўных сустрэч.
- Дапамога па патрэбах з лагістыкай.
- Дапамога з рэгістрацыяй і сустрэчай гасцей на ўсіх мерапрыемствах РАДА.
- Дапамога са скрынямі, вядзенне сайта.
- PR і прасоўванне брэнда РАДА сярод партнёраў і стэйкхолдараў.
- Удзел у планаванні, падрыхтоўцы і правядзенні ўсіх івентаў РАДА.
Прапануюць:
- Гнуткі графік працы.
- Цудоўная крэатыўная і маладая каманда.
- Магчымасць вандровак, звязаных з працай, не толькі па Беларусі але ў замежжа.
- Цікавыя праекты і 100% магчымасць рэалізаваць нават самую крейзі ідэю.
Дасылайце свае CV з матывацыяй да 15 студзеня на скрыню queen.opolka@gmail.com
Адабраныя кандыдаты і кандыдаткі будуць запрошаныя на сумоўе.
Памер заробку будзе агучаны па выніках суразмоўя.