МГА “Экапартнэрства” абвяшчае конкурс на вакансію каардынатара мясцовых ініцыятываў.
Абавязкі каардынатара / каардынатаркі:
- кансультаванне і суправаджэнне нда і выканкамаў гарадоў і раёнаў па пытаннях (1) рэгістрацыі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі, (2) пераліку тавараў (маёмасці, у тым ліку грашовых сродкаў), працаў і паслугаў, неабходных для рэалізацыі адабраных мясцовых ініцыятыў у межах праекту МТП;
- камунікацыя і суправаджэнне рэалізацыі адабраных мясцовых ініцыятыў, у тым ліку наведванне мясцовых ініцыятыў, сустрэчы з каардынатарамі і выканаўцамі, праверка фінансавых дакумэнтаў ініцыятыў;
- маніторынг дзейнасці ініцыятаў, збор і праверка справаздачаў;
- пастаяннае інфармаванне менеджэра праекта пра працэс рэалізацыі мясцовых ініцыятыў і распрацоўка прапаноў для паляпшэння вынікаў выканання праекту;
- падрыхтоўка зводных справаздач пра дзейнасць мясцовых ініцыятыў.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- вышэйшая адукацыя;
- досвед працы ў міжнародных праектах (пераважна МТП) – не менш за 3 гады;
- камунікабельнасць і ўменне працаваць у камандзе;
- навыкі менеджменту праектаў (планаванне, арганізацыя працы, маніторынг і ацэнка);
- навыкі працы на ПК (MS Word, Excel, Power Point);
- магчымасць рэгулярных камандзіровак па Беларусі;
- наяўнасць правоў кіроўцы і ўласнага аўтамабіля і валоданне ангельскай будуць перавагай.
Тэрмін дамовы: красавік 2017 г. – снежань 2018 г.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 красавіка 2017 года. Сваё рэзюмэ трэба даслаць на na@ecopartnerstvo.by (Наталля Андрэенка).
Падрабязную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.