Адна з самых моцных няўрадавых арганізацый Беларусі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) шукае ў каманду выканаўчага дырэктара.
Пасада будзе пасаваць кандыдатам і кандыдаткам, якія:
- гатовыя ў бліжэйшыя 3 гады жыць і працаваць у Гродне
- жадаюць развіваць навыкі стварэння праектаў і кіравання імі
- гатовыя займацца каардынацыяй бягучай дзейнасці арганізацыі
- рады вучыцца новаму, наладжваць кантакты і парнёрства з беларускімі і замежнымі партнёрамі
- любяць працаваць у разнастайных (розных ўзростаў, культур, досведу) камандах
- жадаюць змяняць Гародню і свет да лепшага!
Больш інфармацыі пра цяперашнія і мінулыя праекты на сайце.
Для таго, каб прапанаваць сваю кандыдатуру і даведацца пра падрабязнасці пасады, трэба даслаць сваё актуальнае рэзюмэ і пытанні (калі з’явяцца) на электронную пошту 3sektar@gmail.com.
Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.