Вакансія мары: выканаўчы дырэктар у Трэці сектар

Адна з самых моцных няўрадавых арганізацый Беларусі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) шукае ў каманду выканаўчага дырэктара.

Пасада будзе пасаваць кандыдатам і кандыдаткам, якія:

  • гатовыя ў бліжэйшыя 3 гады жыць і працаваць у Гродне
  • жадаюць развіваць навыкі стварэння праектаў і кіравання імі
  • гатовыя займацца каардынацыяй бягучай дзейнасці арганізацыі
  • рады вучыцца новаму, наладжваць кантакты і парнёрства з беларускімі і замежнымі партнёрамі
  • любяць працаваць у разнастайных (розных ўзростаў, культур, досведу) камандах
  • жадаюць змяняць Гародню і свет да лепшага!

Больш інфармацыі пра цяперашнія і мінулыя праекты на сайце.

Для таго, каб прапанаваць сваю кандыдатуру і даведацца пра падрабязнасці пасады, трэба даслаць сваё актуальнае рэзюмэ і пытанні (калі з’явяцца) на электронную пошту 3sektar@gmail.com.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2018.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.