Ахова птушак Бацькаўшчыны запрашае ў сваю каманду PR-мэнэджара: птушкі, тэксты і размовы з людзьмі!
Калі: пачынаючы з 2017 года.
Дзе: Мінск (офіс на ст.м. Маскоўская).
Патрабаванні да кандыдадатаў:
- вышэйшая адукацыя ў сферы журналістыкі, камунікацыі, PR альбо сумежных дысцыплін;
- вопыт працы ў/са СМІ (> 3 гады);
- кампутарная пісьменнасць;
- камунікабельнасць;
- добрае валоданне рускай і беларускай мовамі;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўне не ніжэй за B1 (згодна з Common European Framework of Reference for Languages);
- любоў да птушак і прыроды.
Ключавыя абавязкі:
- стварэнне і рэалізацыя камунікатыўных стратэгій па прасоўванні АПБ і яе асноўных напрамкаў працы;
- распрацоўка і правядзенне інфармацыйных кампаній і аналіз іх эфектыўнасці;
- напаўненне сайта АПБ;
- асвятленне мерапрыемстваў у СМІ, падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў, напісанне штомесячных медыяаглядаў;
- праца з групамі АПБ ў сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, ВКонтакте);
- выпуск інфармацыйных бюлетэняў (2 разы на год);
- каардынацыя выпуска іншых друкаваных матэрыялаў і сувенірнай прадукцыі;
- арганізацыя і правядзенне прэс-канферэнцый, выстаў, адукацыйных семінараў і іншага;
- прасоўванне ідэй АПБ да аўдыторыі;
- вядзенне базы журналістаў АПБ;
- афармленне звязанай з гэтым дакументацыі.
Вопыт працы з НДА вітаецца.
Як падацца
Даслаць рэзюмэ, матывацыйны ліст (не больш за старонку) і прыклады матэрыялаў (да трох артыкулаў, якія былі апублікаваны за апошнія два гады) на адрас trofimtchouk@ptushki.org (тэма ліста “PR-менеджэр для АПБ”). В резюмэ трэба дадаць кантактную інфармацыю двух чалавек, якія могуць даць пры неабходнасці рэкамендацыі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 8 лістапада 2017 года, 14:00.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонам АПБ +375 17 3697613, +375 29 1016887, +375 29 2230613 (спытаць Ганну) альбо па е-mail trofimtchouk@ptushki.org.
Апісанне вакансіі можна паглядзець тут. Больш падрабязнасцей па спасылцы.