Fialta шукае зацікаўленых кандыдатаў на доўгатэрміновы EVS-праект у Чэхіі.
Калі: 1 лютага – 31 жніўня 2018 года.
Дзе: Myslibořice (невялікі населены пункт вясковага тыпу), Чэхія.
Каардынатар праекту – арганізацыя Hodina H. У праекце возьмуць удзел валанцёры і валанцёркі з 7 краін: Гішпаніі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Балгарыі, Украіны, Латвіі і Беларусі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець грамадзянства і/ці пражываць на тэрыторыі Беларусі;
- узрост – 18-30 гадоў;
- мець жаданне працаваць са сталымі людзьмі;
- гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
- валодаць ангельскай мовай; валоданне чэшскай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.
У абавязкі валанцёра/валанцёркі будзе ўваходзіць:
- суправаджэнне сталых людзей і/ці дзяцей з абмежаванай мабільнасцю;
- шпацыры, чытанне, зносіны, арганізацыя вольнага часу сталых людзей з дому дзённага знаходжання, а таксама дзяцей з мясцовай школы;
- правядзенне міжкультурных мерапрыемстваў для мясцовага насельніцтва Diakonie з выкарыстаннем розных методык (выкладанне мовы, падрыхтоўка сувеніраў з тканіны, дрэва і інш);
- падрыхтоўка і правядзенне традыцыйных святкаванняў (дні народзінаў, Вялікдзень і г.д.);
- дэкараванне памяшканняў у залежнасці ад святаў;
- заняткі па развіцці мелкай маторыкі ў сталых людзей;
Мяркуецца, што да ўсіх відаў дзейнасці будуць далучацца і мясцовыя валанцёры. Вітаецца ініцыятыва з боку валанцёраў па арганізацыі ўласных мініпраектаў/мерапрыемстваў.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Таксама арганізуецца базавы курс чэшскай мовы.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай “ЕВС, Чэхія”. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з абранымі кандыдатамі для інтэрв’ю праз скайп.
Дэдлайн – 20 ліпеня.