Можа, гэта лёс? Працягнуты прыём заявак на EVS-праект у Чэхіі ад Fialta

Fialta шукае зацікаўленых кандыдатаў на доўгатэрміновы EVS-праект у Чэхіі.

Калі: 1 лютага – 31 жніўня 2018 года.
Дзе: Myslibořice (невялікі населены пункт вясковага тыпу), Чэхія.

Каардынатар праекту – арганізацыя Hodina H. У праекце возьмуць удзел валанцёры і валанцёркі з 7 краін: Гішпаніі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Балгарыі, Украіны, Латвіі і Беларусі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець грамадзянства і/ці пражываць на тэрыторыі Беларусі;
  • узрост – 18-30 гадоў;
  • мець жаданне працаваць са сталымі людзьмі;
  • гатоўнасць працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
  • валодаць ангельскай мовай; валоданне чэшскай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.

У абавязкі валанцёра/валанцёркі будзе ўваходзіць:

  • суправаджэнне сталых людзей і/ці дзяцей з абмежаванай мабільнасцю;
  • шпацыры, чытанне, зносіны, арганізацыя вольнага часу сталых людзей з дому дзённага знаходжання, а таксама дзяцей з мясцовай школы;
  • правядзенне міжкультурных мерапрыемстваў для мясцовага насельніцтва Diakonie з выкарыстаннем розных методык (выкладанне мовы, падрыхтоўка сувеніраў з тканіны, дрэва і інш);
  • падрыхтоўка і правядзенне традыцыйных святкаванняў (дні народзінаў, Вялікдзень і г.д.);
  • дэкараванне памяшканняў у залежнасці ад святаў;
  • заняткі па развіцці мелкай маторыкі ў сталых людзей;

Мяркуецца, што да ўсіх відаў дзейнасці будуць далучацца і мясцовыя валанцёры. Вітаецца ініцыятыва з боку валанцёраў па арганізацыі ўласных мініпраектаў/мерапрыемстваў.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Таксама арганізуецца базавы курс чэшскай мовы.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас alisa.karpovich@gmail.com з пазнакай “ЕВС, Чэхія”. Пасля гэтага арганізатары звяжуцца з абранымі кандыдатамі для інтэрв’ю праз скайп.

Дэдлайн – 20 ліпеня.