Праграма Валанцёраў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (UNV) з’яўляецца арганізацыяй ААН, якая спрыяе валанцёрству для падтрымання міру і развіцця ва ўсім свеце.
Апісанне вакансіі: UNV Inclusion and Disabilities Officer (Спецыяліст па інклюзіі і людзям з інваліднасцю).
Дзе: Мінск, Беларусь, UNDP (ПРААН)
Калі: 12 месяцаў, чаканы пачатак – 1 сакавіка 2019
Пасля ратыфікацыі Канвенцыі аб правах інвалідаў (КПІ) у 2016 годзе, беларускія ўлады падрыхтавалі план рэалізацыі міжведамаснай праграмы, сумесна распрацаванай Міністэрства працы і сацыяльнай абаронымі, іншымі галіновымі міністэрствамі. UNV Inclusion and Disabilities Officer, які будзе працаваць у ПРААН у Беларусі, будзе спрыяць падтрымцы і ўмацаванню патэнцыялу ПРААН Беларусі па звяртанні ўвагу грамадскасці на тэму людзей з інваліднасцю, і інклюзіі ў інстытуцыянальную палітыку і праграмы. Ён будзе займацца распрацоўкай, рэалізацяй і ацэнкай шэрагу ініцыятыў і праектаў развіцця супольнасцей, якія падтрымліваюць рэалізацыю КПІ нацыянальнымі органамі, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці (АГС) і міжнароднымі партнёрамі.
UNV Inclusion and Disabilities Officer будзе працаваць у цесным супрацоўніцтве з іншымі ўстановамі ААН у Беларусі ды іншымі зацікаўленымі бакамі для прадастаўлення кансультацый па пытаннях інваліднасці і інклюзіі ў рамках Нацыянальнага плану дзеянняў UNCRPD.
Патрабаванні:
- На вакансію могуць падавацца людзі да 35 год, якія жывуць з фізічнай або сэнсорнай (слых, зрок) інваліднасцю.
- Кандыдаты павінны скончыць або быць студэнтамі (бакалаўр, магістратура) псіхалогіі, сацыялогіі, міжнародных адносінаў, ці звязанай галіны.
- Абавязковае валоданне рускай мовай, ангельскай мовай на працоўным узроўні
- Досвед у сферы сацыяльнай інклюзіі абавязковы, дадатковы (неабавязковы) – у сферы правоў чалавека
Больш інфармацыі і інструкцыі па падачы заяўкі можна знайсці ў дакуменце.
Дэдлайн падачы заяўкі – 3 лютага 2019.