Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту 2019»!
24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.
Як гэта будзе адбывацца:
- арганізацыі / ініцыятывы / крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;
- РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;
- у дзень фэсту удзельніцы_кі сустракаеюцца, знаёмяцца, размяркоўваюцца па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;
- пачынаецца валанцёрства!
Арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:
- магчымасць для валанцёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізічная праца, але і творчая);
- устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
- магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.
Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm ці тэлефануйце +375296347536 (Кацярына).