«Валанцёрскі фэст» шукае тых, каму трэба дапамога

15 верасня 2018 года «Валанцёрскі фэст» збярэ чулых, неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагаць і рабіць свет дабрэйшым.  «Валанцёрскі фэст 2018» пачынае збор заявак на ўдзел ад арганізацый, ініцыятыў і культурна-адукацыйных пляцовак.

Як гэта будзе?

  • арганізацыі / ініцыятывы / культурна-адукацыйная пляцоўкі падаюць заяўку на ўдзел
  • БНМС «РАДА» апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў / валанцёрак
  • у дзень фэсту ўдзельнікі і ўдзельніцы сустракаюцца, знаёмяцца, размяркоўваюцца па арганізацыях і ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі

Арганізацыям/ініцыятывам неабходна запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе яны маюць патрэбу

Дэдлайн: 9 верасня

Па ўсіх пытаннях лістуйце на info@rada.fm.