Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” запрашае да ўдзелу ў валанцёрскім летніку “Спадчына Радзівілаў 2017”.
Калі: 5-14 ліпеня 2017 года.
Дзе: Нясвіж, Беларусь.
Кожны ўдзельнік зможа:
- зрабіць унёсак у дабрабыт аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА;
- пазнаёміцца з моладзю з розных куткоў Беарусі;
- навучыцца ладзіць інтэрактыўныя мерапрыемства;
- палепшыць фізічы стан;
- набыць каштоўныя веды і вопыт.
Лагер будзе складацца з 4 блокаў:
- практычны (валанцёрскія працы на тэрыторыі парка Альба);
- адукацыйны (трэнінгі, майстар-класы);
- культурны (экскурсіі, творчыя вечеры);
- спартыўны.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак складае 25 р.
Дэдлайн падачы заяўкі — 18 чэрвеня 2017 года.
Летнік праводзіцца ў межах праекта “Удзел моладзі ва ўстойлівым развіцці рэгіёнаў Беларусі”.
Кантактныя ліца:
Аляксандр Аляксеев, +375 (29) 164-11-85, aliakseyeuas@gmail.com.
Арцём Шаповалаў, +375 (29) 314-55-90, shipikys@gmail.com.