Адкрыты прыём заявак на валанцёрскіх праект у Ірландыі.
Пачатак праекту – лістапад 2019 года. Працягласць – 6 месяцаў.
Лакацыя – Ballinagleragh, County Leitrim, Ireland.
GEAL – гэта некамерцыйная арганізацыя, якая факусуецца на галіне энергетыкі, а дакладней, на крыніцах энергіі і іх выкарыстанні.
Галоўная мэта арганізацыі – паўплываць на прыняцце рашэнняў па расшырэнні выкарыстання ўзнаўляемых крыніц энергіі з дапамогай правядзення даследаванняў, адвакатавання і адукацыі ў гэтай галіне.
Падчас праекту валанцёры будуць працаваць па наступных накірунках:
- сацыяльныя медыя;
- івэнт-мэнэджммент;
- прэзентацыі;
- праца ў кам’юніці;
- блог.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- быць грамадзянінам Беларусі;
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- зацікаўленасць дзейнасцю арганізацыі;
- гатоўнасць жыць з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы ў маланаселеным месцы.
Фінансавыя ўмовы
Праект фінансуецца праграмай ЕЗ “Эразмус+”. Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. У межах праекту арганізуецца курс ангельскай мовы.
Для ўдзелу неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас evs.fialta@gmail.com як мага хутчэй.
Дэдлайн – 25 красавіка 2019 года.
Больш падрабязнасцей – па спасылцы.