Гішпанская арганізацыя Mojo de Caña шукае валанцёраў на 4 гадавыя праекты з восені 2019.
Праекты:
- EVS Mojo de Caña – Gran Canaria: дапамога арганізацыі па тэмах моладзевага ўдзелу і культурніцкіх актыўнасцей. Больш падрабязна ў апісанні. Заяўку запоўніць можна тут.
- EVS Town Hall Santa Cruz de La Palma: тэматыка еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэнтычнасці для моладзі. Больш падрабязна ў апісанні. Заяўку запоўніць можна тут.
- EVS Town Hall Breña Alta: тэматыка еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэнтычнасці для моладзі. Больш падрабязна ў апісанні. Заяўку запоўніць можна тут.
- EVS Cabildo La Palma – Centro de Información Juvenil: тэматыка еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэнтычнасці для моладзі. Больш падрабязна ў апісанні. Заяўку запоўніць можна тут.
Агульныя патрабаванні да ўсіх праектаў:
- Моладзь ад 18 да 30
- Дынамічнасць, прадпрыемлівасць, адкрытасць, ініцыятыўнасць
- Крэатыўнасць і адкрытасць да новага
- Любоў да прыроды і жыцця ў сельскай мясцовасці
- Зацікаўленасць у працы з моладдзю і праектамі
- Базавы ўзровень гішпанскай мовы, каб ад пачатку дапамагаць з невялікімі заданнямі
- Апантанасць культурай (гішпанскай) і жаданне адкрываць новыя культуры і досведы
- Матывацыя да развіцця новых праектаў у рамках праграмы Erasmus+