“Фіяльта” шукае ўдзельніка на доўгатэрміновы праект у Польшы працягласцю 9 месяцаў.
Праект стартуе 1 кастрычніка 2016 года.
Лакацыя – Гродэк, Польша (Grodek, Poland). Арганізацыя, якая прымае валанцёра, -Association for International and Intercultural Exchange ANAWOJ.
Роля і задачы валанцёра:
- падтрымка вучняў школы падчас іх навучання з выкарыстаннем метадаў нефармальнай адукацыі;
- дапамога настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
- арганізацыя розных відаў актыўнасцей для дзяцей падчас перапынкаў, у тым ліку клубаў па інтарэсах;
- арганізацыя варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
- таксама валанцёр можа прапаноўваць і рэалізоўваць іншыя актыўнасці і мерапрыемствы.
Перад пачаткам праекту валанцёр пройдзе базавае навучанне, якое яму альбо ёй спатрэбіцца для пачатку працы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 да 30 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні;
- валоданне беларускай і польскай мовай вітаецца;
- гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы;
- зацікаўленасць у тэме праекту.
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі будзе кампенсаваны, калі сума квіткоў не перавысіць 180 еўра.
Як падацца
Для таго каб стаць удзельнікам дадзенага EVS-праекту, неабходна падрыхтаваць CV на ангельскай мове, а таксама запоўніць заяўку і даслаць іх на адрас anawoj@interia.pl.
Дэдлайн – 4 красавіка 2016 года.