Youth Labour Rights запрашае студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцяў у якасці валанцёраў.
Абраныя кандыдаты будуць задзейнічаны ў юрыдычнай кансультацыі па працоўных правах. Тэрмін валанцёрства – 2 месяцы (можа быць скарочаны або прадоўжаны па ўзаемным жаданні бакоў).
Валанцёры падчас сваёй дзейнасці навучацца:
- складаць юрыдычныя кансультацыі;
- пісаць афіцыйныя дакументы: лісты, заявы, звароты;
- пісьменна прымяняць нормы працоўнага і сумежных правоў.
Таксама Youth Labour Rights прапануе афіцыйнае праходжанне вучэбнай практыкі па юрыдычнай спецыяльнасці.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- навучацца на 2-4 курсах юрыдычнай спецыяльнасці ва ўніверсітэце (або 3-4 курсах сярэднеспецыяльнай навучальнай установы);
- базавае веданне працоўнага права і жаданне развівацца ў гэтай галіне;
- добрае веданне і разуменне агульнай тэорыі права;
- добрае вуснае і пісьмовае маўленне.
Адабраныя кандыдаты пройдуць навучанне, арганізаванае Youth Labour Rights.
Заяўку неабходна пакінуць па спасылцы.
Дэдлайн – 1 лютага 2018 года.