Асамблея НДА запрашае валанцёраў і валанцёрак прыняць удзел у арганізацыі пляцоўкі “Завулак НДА” на беларускім рок-фэсце “Наш дзень”.
Калі: 30 чэрвеня 2018 года.
Дзе: пад Мінскам.
Якая дапамога спатрэбіцца?
- Дапамога ва ўсталяванні шатра, падрыхтоўка пляцоўкі, расстаноўка абсталявання;
- Сустрэча гасцей, раздача буклетаў, мапаў ды іншай прадукцыі;
- Тэхнічнае забяспечанне пляцоўкі “Завулак НДА”;
- Раздача напояў, ежы.
5 прычын стаць валанцёрам на “Завулку НДА”:
- Лета – вы правядзеце цэлы дзень на свежым паветры за горадам;
- Нарэшце наведаеце Музэй народнай архітэктуры і побыту;
- Пазнаёміцеся з грамадска актыўнымі дзеячамі, натхніцеся;
- Пачуеце лепшых беларускіх музыкаў;
- Зможаце трапіць на рок-фэст бясплатна.
Дэдлайн падачы заяўкі – 24 чэрвеня, да 23:59.