Belarus Future Unconference 2019 шукае адказных валанцёраў для дапамогі.
Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з выпадковасцяў і “чорных лебедзяў”. Будучыня кшталтуецца канкрэтнымі рэчамі: станам эканомікі, дэмаграфічным развіццём, трэндамі ў навуцы і адукацыі, ды зменамі ў палітыцы. Гэтым тэмам і прысвечаная Belarus Future Unconference 2019.
Мэта антыканферэнцыі — сабраць адных з найлепшых беларускіх розумаў, каб абмеркаваць выклікі, перад якімі стаіць Беларусь, і прынамсі паспрабаваць знайсці шляхі, як зрабіць нашую будучыню лепшай.
Калі: 25 мая, субота, 12:00 – 17:30
Дзе: EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 10б)
Падрабязней пра саму канферэнцыю можна прачытаць тут, а падаць заяўку на валанцёрства тут.
Каб зарэгістравацца ў якасці наведвальніка, неабходна запоўніць форму тут.