Задзіночанне беларускіх студэнтаў па папярэдняй дамоўленасці з уладальніцай арганізоўвае валанцёрскі летнік на адной з самых прыгожых архітэктурных пабудоў Беларусі — сядзібе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку.
Калі: 20-27 ліпеня 2018 года.
Дзе: Жалодок, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць.
Абраныя ўдзельніцы/кі кожны дзень будуць выконваць нескладаныя рамонтныя працы і акультурваць тэрыторыю вакол сядзібы, а ўвечары насалоджвацца культурнай праграмай.
На працягу летніку вы зможаце не толькі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі сядзібы, але і папрацаваць у камандзе, пазнаёміцца з ЗБСаўцамі яшчэ бліжэй і адшукаць сяброў.
З сабой абавязкова трэба мець:
- амёт (але можна аб’яднацца з іншымі ўдзельніцамі/камі);
- спальнік;
- дыванок;
- ручнік;
- посуд (кубак, талерка – пажадана глыбокая, відэлец, лыжка);
- асабістыя гігіенічныя сродкі;
- цёплае адзенне;
- працоўнае адзенне і пальчаткі;
- дажджавік;
- асабістая аптэчка;
- ародкі ад насякомых;
- ліхтарык – можна на тэлефоне;
- зарадка для тэлефона ці паўэрбэнк.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Там жа – пачытаць падрабязнасці.
Дэдлайн – 9 ліпеня 2018 года.
Фото ў анонсе – twinshotel.blogspot.com