Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.
Калі: травень 2018 – травень 2019 года.
Дзе: Веццін, Нямеччына.
Дзеля чаго варта ўдзельнічаць у гэтым праекце:
- навучыцца працаваць з камерай, рэзаць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
- пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых органаў кіравання і вядомых футбалістаў;
- навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
- атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 17 да 30 гадоў;
- моцная матываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыяадукацыі;
- уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Умовы
Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле.
Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыяпраектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываецца праектам.
Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).
Кандыдаты павінны даслаць CV і матывацыю на ангельскай ці нямецкай мове на электронную скрыню 3sektaryia@gmail.com.
Дэдлайн – 7 верасня 2017 года.
Пачытаць пра ўражанні гарадзенскай валанцёркі, якая зараз працуе ў праекце, можна па спасылцы, а тут і тут можна даведацца пра дзейнасць валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулым годзе.