Валанцёрства ва ўніверсітэце “залатога ўзросту”

Адукацыйны праект “Мінскі ўніверсітэт трэццяга ўзросту” шукае валанцёраў для правядзення заняткаў.

Калі: кастрычнік – травень.
Дзе: Мінск.

Праект

Мінскі ўніверсітэт трэццяга ўзросту – адукацыйны праект для слухачоў ад 60 гадоў, якія вывучаюць замежныя мовы, ландшафтны дызайн, аратарскае мастацтва, краязнаўства, псіхалогію; асвойваюць кампутар і сістэму андроід, фоташоп, фотамастацтва, а таксама спрабуюць сябе ў акцёрскім дзеле, танцах і спорце і іншае.

Чым могуць займацца валанцёры

Валанцёры змогуць стаць настаўнікамі курса, які ўжо існуе, альбо прапанаваць новы вучэбны напрамак.

Заняткі праходзяць раз на тыдзень.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • у камандзе вітаюць студэнтаў, спецыялістаў, якія працуюць, пенсіянераў;
  • вопыт выкладання не з’яўляецца абавязковым крытэрам.

Дэдлайн падачы заяўкі – 18 верасня 2017 года. Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на 3-age@basw-ngo.by і па тэлефоне +375 29 260 55 08.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.