Бразільская арганізацыя EduMais шукае валанцёраў, гатовых выкладаць для падлеткаў ангельскую мову.
Калі: цягам 2018-га.
Дзе: Рыа-дэ-Жанэйра.
EduMais – адукацыйная арганізацыя ў Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія), якая працуе з дзецьмі з групы рызыкі і падлеткамі, якія жывуць у неспрыяльных умовах. Арганізацыя пастаянна шукае новых валанцёраў, якія будуць выкладаць для дзяцей і атрымоўваць задаволенне ад працэсу навучання.
EduMais – гэта інтэрнацыянальная каманда ідэйных валанцёраў, якія прыкладаюць максімум высілкаў, каб з любоў’ю і ўважлівасцю навучаць дзяцей і дзяліцца з імі ведамі. Усе валанцёры праходзяць сур’езны адбор і навучанне.
Актуальныя пазіцыі для валанцёрства:
- настаўнік ангельскай мовы;
- выкладчык пазашкольных заняткаў;
- валанцёр па напісанні заявак на гранты;
- офісны памочнік;
- выкладчык веб-дызайну і праграмавання.
Неабходны узровень партугальскай мовы: упэўнены intermediate.
Тэрмін валанцёрства: залежыць ад пазіцыі (мінімум 4 тыдні, пажадана даўжэй).
Фінансавыя ўмовы
Арганізацыйны ўнёсак не прадугледжаны; валанцёры самастойна аплачваюць усе выдаткі, але арганізацыя можа дапамагчы з пошукам таннага жылля.
Даведацца больш можна па спасылцы.