МАЦ “Фiальта” шукае валанцёра на доўгатэрміновы ЕВС-праект у Чэхіі.
Калі: 1 лютага – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Myslibořice, Чэхія.
У праекце будуць удзельнічаць валанцёры з розных краінаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост – 18-30 гадоў;
- мець жаданне працаваць са сталымі людзьмі і дзецьмі;
- быць готовым працаваць з людзьмі з інваліднасцю;
- валоданне чэшскай альбо ангельскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.
Ролі і абавязкі валанцёра/валанцёркі:
- дапамога ў суправаджэнні сталых людзей падчас лячэння (50%);
- дапамога ў інтэграцыі сталых людзей, мясцовых валанцёраў, дзяцей і моладзі (30%);
- арганізацыя адукацыйнай дзейнасці ў пачатковай школе Myslibořice (10%);
- удзел у сустрэчах валанцёраў, ацэнка вынікаў навучання падчас праекта, падрыхтоўка Youthpass (5%).
Фінансавыя ўмовы
Валанцёру аплачваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскую страхоўку. У межах праекта таксама арганізуецца базавы курс чэшскай мовы.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць сваё CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас evs.fialta@gmail.com, тэма ліста «ЕВС, Чэхія».
Дэдлайн – 15 жніўня 2018 года.