Еўрапейскі моладзевы парламент шукае двух валанцёраў для работы ў міжнародным офісе ў Берліне.
Калі: 2018-2019.
Дзе: Берлін, Нямеччына.
Працягласць валанцёрскай праграмы – 6 альбо 12 месяцаў:
- жнівень 2018 – 31 студзеня 2019 года;
- жнівень 2018 – 31 ліпеня 2019 года;
- люты 2019 – студень 2020 года.
Задачы валанцёраў:
- дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў;
- дапамога ў працы з сацыяльнымі сеткамі, у стварэнні флаераў і брашур;
- дапамога ў каардынацыі трэнінгаў і вебінараў;
- падрыхтоўка справаздач і інш.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- добрыя камунікатыўныя навыкі.
- досвед працы ў офісе;
- прысутнасць каманднага духу;
- добрае валоданне Microsoft Office;
- высокая матывацыя;
- зацікаўленасць мэтамі арганізацыі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прадастаўляюць бясплатнае пражыванне, медыцынскую страхоўку, аплочваюць транспартныя выдаткі па Берліне і на даезд да месца стажыроўкі, выдаюць 350 еўра штомесяц на кішэнныя выдаткі, а таксама аднаразовы грант на моўныя курсы, падручнікі і слоўнікі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 22 ліпеня 2018 года.
Падрабязнасці на сайце.