Румынская арганізацыя Cluj-Napoca Volunteer Center шукае самастойнага, адкрытага да замежных культур валанцёра для працы ў Green School.
Калі: верасень 2018 – люты 2019 (4 валанцёры) / люты 2019 – ліпень 2019 (4 валанцёры)
Дзе: Cluj-Napoca, Румынія.
Асноўныя абавязкі валанцёра:
- догляд за школьным садам;
- навучаць дзяцей вырошчаваць розныя расліны, у тым ліку гародніну;
- вучыць дзяцей клапаціцца пра жывёлаў;
- карміць жывёлаў і даглядаць за пасадкамі;
- стварэнне і догляд за сэнсорным садам;
- вучыць дзяцей гатаваць і шмат іншага.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-30 гадоў;
- паходзіць з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Мантэнэгра, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Ўкраіны;
- здольнасць камунікаваць на ангельскай мове;
- матывацыя працаваць з дзецьмі і моладдзю.
Як падацца
Спачатку трэба запоўніць анлайн-форму па спасылцы, пасля прайсці скайп-інтэрв’ю. Вынікі будуць вядомыя на сайце альбо па імэйле 22 снежня.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 снежня 2017 года.