Міжнародная шашэйная велагонка “Гран-пры Мінска” і “Кубак Мінска” ў пошуках валанцёраў – і не толькі раварыстаў.
Калі: 18-19 жніўня 2018 года.
Дзе: Мінск.
Патрабуецца дапамога ў забяспечванні бяспекі і парадку па маршруце гонкі:
- 18 жніўня (субота), 9.00 – 15.00, – вакол Мінскага мора;
- 19 жніўня (нядзеля), 11.30 – 18.00, – Мінск.
Умовы для валанцёраў
Валанцёраў забяспечаць вадой, бутэрбродамі і майкамі.
Патрабаванні да валанцёраў:
- адказнасць;
- спраўнасць;
- ровар не абавязкова.
Дэдлайн падачы заяўкі – 13 жніўня. Пасля 14 жніўня з валанцёрамі скантактуюцца куратары.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.