26 студзеня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца варкшоп па самаарганізацыі груп і супольнасцей у сферы мастацтва «СТАТУС: РАЗАМ». Час: з 12.00 да 17.00 .
Варкшоп будзе складацца з тэарэтычных і практычных блокаў, дзякуючы якім удзельнікі змогуць разгледзець актуальныя і важныя аспекты самаарганізацыі і крокі выбудоўвання самаарганізаваных мастацкіх праектаў / ініцыятыў.
У рамках варкшопа таксама адбудуцца перформанс мастака Дзяніса Раманоўскага «Дэмакратычны Салат» і прэзентацыі прадстаўніц і прадстаўнікоў такіх самаарганізаваных груп, як Makeout, РАБОТАЙ БОЛЬШЕ! ОТДЫХАЙ БОЛЬШЕ! і NonExistence Centre and Ställberg Mine.
Каго чакаюць:
Да ўдзелу запрашаюцца мастачкi/кi, куратаркi/ы, крытыкi, працаўнiцы/кi культуры з Беларусі, зацiкаўленыя ў стварэнні самаарганізаваных калектываў/груп.
Базавае валоданне ангельскай мовай вітаецца, бо частка варкшопа будзе весціся па-ангельску, але гэта не стане абмежаваннем, бо ўсе тэарэтычная блокі будуць перакладзены.
Фінансавыя ўмовы:
Удзел у варкшопе вольны, прадугледжаны лёгкія снэкі і кава-паўзы. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў, якія прыедуць у Мінск з іншых гарадоў, будуць кампенсаваныя.
Як падаць заяўку?
Для ўдзелу зарэгіструйцеся па спасылцы.
Больш інфармацыі пра мерапрыемства – тут.