Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запрашае моладзевых работнікаў і работніц прыняць удзел у варкшопу «Праца з моладдзю» ад бельгійскага эксперта Воўта Ван Каімера.
Калі: 12-13 траўня 2017 года.
Дзе: Мінск.
Асноўныя патынні варкшопу:
- Як працаваць з моладдзю: матывацыя, удзел, прыцягненне маладых людзей у мерапрыемствы/праекты?
- Як і для чаго працаваць з валанцёрамі?
- Як зрабіць свае мерапрыемствы больш прывабнымі для моладзі: метады і практыкі?
Працоўная мова: ангельская.
Удзел бясплатны, але колькасць месц абмежаваная. Дэдлайн падачы заяўкі – 5 траўня.
Больш падрабязная інфармацыя пра варкшоп і яго праграму будзе адпраўлена адабраным удзельнікам і ўдзельніцам.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.