Даследчы цэнтр Salto пры падтрымцы Польскага нацыянальнага агенцтва Erasmus+ запрашае моладзевых лідараў на варкшоп “International cooperation for newcomers”.
Калі: 22-24 лістапада 2017 года.
Дзе: Канстанцін-Езёрна, Польшча.
Мэты:
- узбагаціць веды аб тым, як распланаваць і рэалізаваць міжнародны прект, асабліва ў галіне моладзевых абменаў;
- падтрымаць ініцыятывы ўдзельнікаў і дапамагчы знайсці партнераў;
- прадставіць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках Erasmus+ Youth Programme.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост да 18 гадоў;
- валоданне ангельскай мовай для камунікацыі і сумеснай працы,
- досвед працы з моладдзю на нацыянальным, але НЕ на міжнародным ўзроўні,
- матывацыя арганізаваць уласны праект,
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі (пражыванне, праезд, візы і г.д.), якія маюць дачыненне да ўдзелу ў воркшопе, забяспечваюццца праграмай. Выключэнне складае плата за ўдзел, якая змяняецца ад краіны к краіне.
Дэдлайн падачы заяўкі – 12 кастрычніка.
Па ўсім пытанням можна звяртацца на e-адрас ksuchecka@frse.org.pl (Karolina Suchecka).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.