Азіяцка-Ціхаакіанскі цэнтр адукацыі дзеля міжнароднага паразумення запрашае на варкшоп па тэме моладзевага лідарства.
Калі: 20-26 траўня 2018 года.
Дзе: Сеул, Карэя.
Мэта варкшопу – пабудаваць умовы для дынамічнага моладзевага лідарства па ўсім свеце, каб вызначыць стратэгіі дзеля дасягнення ўстойлівага развіцця.
Падчас варкшопу ўдзельнікі вызначаць спецыфічныя прыярытэтныя пытанні наконт глабальнага грамадзянства і складуць план для будучага накірунку GCED. Працуючы ў групах і індывідуальна, маладыя лідары будуць ствараць мэты і стратэгіі для выкарыстання на лакальным і нацыянальным узроўнях.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-24 гады;
- грамадзянства адной з краінаў (Беларусь ёсць у гэтым пераліку);
- мінімум 2 гады досведу ў моладзевай актыўнасці;
- добрае валоданне ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і лакальны трансфер для ўсіх удзельнікаў. Таксама пакрываецца пералёт у Сеул для тых удзельнікаў, хто атрымае поўнае фінансаванне выдаткаў. Пра візу ўдзельнікі мусяць паклапаціцца самастойна.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 25 сакавіка.