20 снежня ў 18.30 у цэнтры “Кола” будзем глядзець і абмяркоўваць фільм Влады Сяньковай “Два”.
Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая і даступная па спасылцы.
Фільм, які атрымаў прыз журы на прэстыжным кінафестывалі ў Варшаве, распавядае пра падлеткаў, булінг і праблемы школьнікаў, аб якіх у нас прынята не казаць.
“Гэты новы кінематаграфічны голас з краіны, слаба прадстаўленай на сусветнай сцэне, патрос нас сваім смелым, адважным і свежым расповедам гісторыі, якая звяртаецца да жорсткай рэальнасці сацыяльнай ізаляцыі” – так выказалася пра фільм журы фестывалю.
У нядаўнім інтэрв’ю рэжысёрка так апісала свой фільм:
“Для мяне гэта кіно не толькі для падлеткаў і не толькі для бацькоў. Гэта такое – вельмі смешна, вядома – сямейнае кіно. Але толькі глядзець яны, хутчэй за ўсё, будуць яго паасобку. Такое не аб’ядноўваючае сямейнае кіно. А можа, наадварот, аб’ядноўваючае для бацькоў, якія здольныя думаць сучасна”.