Летняя школа ў Будапешце збярэ 30 удзельнікаў з усяго свету, каб абмеркаваць актуальныя пытанні этнічных, рэлігійных і нацыянальных меншасцей.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- студэнты магістратуры і дактарантуры;
- выкладчыкі ВНУ, журналісты, супрацоўнікі дзяржустановаў;
- актывісты і супрацоўнікі НДА;
- усе зацікаўленыя ў сучасных зменах, тэорыях і методыках у сферы аховы меншасцей.
Перыяд – 10-16 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Будапешт, Венгрыя.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 150 еўра, аднак ёсць 15 стыпендый (5 поўных і 10 частковых), якія кампенсуюць усе выдаткі, апроч праезду.
Як падацца
Каб стаць удзельнікам летняй школы, неабходна запоўніць заяўку, захаваць яе ў фармаце 2016GMRSS_[lastname_firstname] і даслаць на е-адрас applications@tomlantosinstitute.hu.
Дэдлайн – 10 сакавіка 2016 года.
Падрабязна пра Школу можна пачытаць тут.