Супольнасць Vitebsk4Me запрашае на адукацыйны курс, прысвечаны развіццю гарадской супольнасці.
Курс “Віцебскі арнамент” адкрыты для ўдзельнікаў без узроставых абмежаванняў, для тых, хто захапляецца актыўнасцямі, якія робяць горад больш утульным, свабодным і прывабным.
У праграме:
- знаёмства з перадавымі практыкамі па арганізацыі гарадскіх падзей і працэсаў культурнага, мастацкага, сацыяльнага, экалагічнага і іншых напрамкаў. Выкладчыкі з розных гарадоў Беларусі распавядуць пра свой досвед, а таксама дадуць парады па праектах слухачоў курса;
- праца ўдзельнікаў над асабістымі праектамі;
- прадстаўленне сваіх ідэй зацікаўленым у партнёрстве бакам – гарадскім службам, камерцыйным прадпрыемствам, грамадскім аб’яднанням, творчым ініцыятывам.
Мінулым годам 15 новых праектаў узбагацілі арнамент горада Віцебска.
Каб стаць удзельнікам курса, трэба падаць заяўку на адбор. Дэдлайн – 15 кастрычніка 2017 года.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту vitebsk4me@gmail.com альбо па тэлефоне +375 25 9133876 (Уладзімір).