Каманда Фаланстэра сумесна з Вікі-супольнасцю шчыра запрашаюць усіх фанатаў Вікіпедыі і проста зацікаўленых паваланцёрыць на Вікі-Летніку’2017.
Дзе: Беларусь
Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017
Вікі-Летнік’2017 – мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў. Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў.
Хто патрэбен: энтузіасты, вікіфікітары і проста адказныя людзі, якія не баяцца браць на сабе складаныя задачы, будуць старана і плённа працаваць над іх выкананнем і зацікаўлены ў пашырэнні Вікі-руха ў Беларусі. Адчынены некалькі вакансій (лагіст, каардынатар актыўнасцяў, педагог-арганізатар), задача кожнай з якіх – зрабіць Летнік’2017 крышачку лепш.
Доўгатэрміновым валанцёрам прапануюць:
- бясплатнае пражыванне і харчаванне;
- досвед працы ў камандзе Фаланстэра
- магчымасць наведваць майстар-классы Вікі-Летніка
Каб стаць валанцёрам, трэба запоўніць анкету не пазней за 25 сакавіка.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.