Пяцідзённая праграма школы ўключае лекцыі і дыскусіі з удзелам экспертаў, грамадзянскіх дзеячаў, даследчыкаў і прадстаўнікоў прафсаюзаў з краін Усходняга партнёрства, Германіі і Расіі. Акрамя таго, удзельнікі атрымаюць інфармацыю пра перавагі і негатыўныя наступствы дыгіталізацыі непасрэдна ад прадстаўнікоў бізнэсу і вытворчасці і возьмуць удзел у мерапрыемствах, падчас якіх працэс дыгіталізацыі і яго ўздзеянне на працоўны рынак мадэлюецца ў гульнёвай форме.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Грамадзянства Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Германіі, Малдовы, Расіі або Уркаіны;
- Узрост – ад 25 да 35 гадоў;
- Выдатнае валоданне ангельскай мовай;
- Актыўнасць у грамадзянскай супольнасці, моладзевых арганізацыях, працы парламенту або ўрадавых устаноў;
- Высокая матываванасць.
Умовы:
Выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме, пакрываюцца арганізатарамі.
Як падацца:
Каб паўдзельнічаць у восеньскай школе ў Адэсе, неабходна запоўніць заяўку тут. Дэдлайн падачы заявак – 25 верасня, 18.00. Вынікі адбору абвяшчаюцца 1 кастрычніка. Абраным кандыдатам могуць прапанаваць удзел у анлайн-інтэрв’ю.