ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае на бясплатны дыстанцыйны профільны курс “Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій”. Курс распачнецца 24 лістапада ўстаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца 20 студзеня ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і трэнінг-інтэнсіў у Мінску.
У межах курсу «Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій» вядомыя журналісты–расследавальнікі, сярод якіх Арцём Гарбацэвіч (“Наша ніва”) – пераможца “Вольнага слова” ў намінацыі “Журналісцкае расследаванне”, Уладзімір Кавалкін – кіраўнік праекта “Кошт урада”, Мікалай Кванталіані – эксперт па лічбавай бяспецы, падзеляцца сваім досведам і ідэямі.
На занятках навучэнцы, апроч іншага, атрымаюць інсайдарскія падказкі:
- як карыстацца базамі звестак, створанымі журналістамі-расследавальнікамі;
- як ідэнтыфікаваць асобу з дапамогай спецыяльных тэхналогій;
- як злавіць карупцыянера ў сеціве.
Да дзелу запрашаюцца:
- журналісты;
- студэнты факультэтаў журналістыкі.
Умовы:
Удзел у курсе бясплатны. Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 19 лістапада (24:00) па спасылцы.
Падрабязней пра дыстанцыйны курс “Журналісцкае расследаванне ў час лічбавых тэхналогій” тут.