Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ запрашае гамельчан пазнаёміцца з юрыдычнымі тонкасцямі арганізацыі вулічных мерапрыемстваў.
Калі: 1 ліпеня 2017 года, 18:00.
Дзе: Гомель, БЦ “Пушкін Плаза” (вул. Пушкіна 2, 3 паверх).
Спікеры: Наста Лойка, юрыстка ПЦ “Вясна”, і Валдзіс Фугаш, каардынатар валанцёрскай службы ПЦ “Вясна”.
Эксперты падрыхтавалі для ўдзельнікаў гульню, міні-імпрэзу. На мерапрыемстве можна будзе зразумець логіку выканкома, міліцыі і арганізатараў і пабываць “у іх скуры”. Таксама запланаваны абмеркаванне і фармат пытанне-адказ.
Уваход вольны, але неабходна папярэдне зарэгістравацца.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 чэрвеня 2017 года.